Інтэрактыўная праграма «Родная мова – айчыны аснова»
2022-02-23
468
Драгічынская дзіцячая бібліятэка запрасіла навучэнцаў 6 «Г» класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Драгічына» на інтэрактыўную праграму “Родная мова – айчыны аснова”, прысвечаную Дню родных моў.

Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй Міжнароднага дня родных моў, даведаліся, што ў свеце зараз больш за тры тысячы моў знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Дзеці слухалі вершы беларускіх пісьменнікаў. А потым школьнікаў запрасілі на лялечны спектакль “Бабіна навука”.