Главная Народное творчество Этнаграфічныя пакоі і куткі

Этнаграфічныя пакоі і куткі

Этнаграфічныя даследаванні і вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны сваёй мясцовасці заўсёды з’яўлялася адным з асноўных напрамкаў дзейнасці ўстаноў клубнага тыпу. І сёння не ў меншай ступені работнікі культуры надаюць увагу адраджэнню і захаванню беларускіх каляндарна-абрадавых свят, фальклорнай песеннай спадчыны, забытых промыслаў і народных рамёстваў. Сёння акцэнт робіцца на тое, каб назапашаныя матэрыялы і прадметы народнай культуры больш актыўна выкарыстоўваць у практыцы работы устаноў. У тым ліку і праз стварэнне этнакуткоў, дзе наглядна можна пазнаёміцца з традыцыйнай культурай і жыццём нашых продкаў.

Ва установах культуры Драгічынскага раёна абсталявана 5 этнаграфічных пакояў і 8 этнаграфічных куткоў, дзе захоўваюцца прадметы побыту, народных рамёстваў, вырабы дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. Асноўная мэта стварэння этнічных куткоў – выхаванне любові да роднага краю, развіццё традыцыйнай культуры і захаванне мясцовых традыцый. Асабліва важна гэта для падрастаючага пакалення, якое павінна вывучаць гісторыю сваёй радзімы, беражліва і паважліва ставіцца да памяці продкаў. Зварот да мінулага спрыяе развіццю нацыянальнай ідэнтычнасці.

Праз стварэнне этнакуткоў мы можам прадэманстраваць для маладога пакалення самабытнасць і ўнікальнасць старадаўняга побыту і культурных традыцый, якія панавалі ў той ці іншай мясцовасці, Плануецца, што этнакуткі не будуць несці толькі функцыю музейных экспазіцый, а стануць “жывымі” цэнтрамі, якія будуць задзейнічаны ў мерапрыемствах фальклорнага і абрадавага характару.

Материалы категории "Этнаграфічныя пакоі і куткі"
Этнаграфічны пакой “Скарбніца нашых продкаў” Радастаўскага СДК
Этнаграфічны пакой “Скарбніца нашых продкаў” Радастаўскага СДК
Перейти >>
Этнаграфічны куток “Таямніцы мінулага” Вулькаўскага СК
Этнаграфічны куток “Таямніцы мінулага” Вулькаўскага СК
Перейти >>
Этнаграфічны пакой “Сцежкамі продкаў” Брашэвіцскага СДК
Этнаграфічны пакой “Сцежкамі продкаў” Брашэвіцскага СДК
Перейти >>
Этнаграфічны пакой “Куток даўніны” Асавецкага СДК
Этнаграфічны пакой “Куток даўніны” Асавецкага СДК
Перейти >>
Этнаграфічны куток “Сцежкаю продкаў” Ліпніцкага СДК
Этнаграфічны куток “Сцежкаю продкаў” Ліпніцкага СДК
Перейти >>
Этнаграфічны пакой “Скарбніца нашых продкаў” Імянінскага СДК
Этнаграфічны пакой “Скарбніца нашых продкаў” Імянінскага СДК
Перейти >>
Этнаграфічны пакой Нямержанскага СДК
Этнаграфічны пакой Нямержанскага СДК
Перейти >>
Этнаграфічны пакой Гошаўскага Дома фальклору
Этнаграфічны пакой Гошаўскага Дома фальклору
Перейти >>
Этнаграфічны куток Дзеткавіцкага СДК
Этнаграфічны куток Дзеткавіцкага СДК
Перейти >>
Этнаграфічны куток Завершскага СДК
Этнаграфічны куток Завершскага СДК
Перейти >>

Последняя новость

Играем и поем вместе
2024-03-27 18
Среди детских школ искусств района прошел конкурс ансамблей "Играем и поем вместе"!
Перейти >>

Поиск новостей