Главная Новости Спевы ад Лукьяновічаў, або Як сямейны калектыў стаў брэндам Драгічынскага раёна

Спевы ад Лукьяновічаў, або Як сямейны калектыў стаў брэндам Драгічынскага раёна

2023-01-31 282

Шлях да вялікай сцэны і прызнання гэтага самабытнага сямейнага калектыву, адзінага на прасторах Драгічынскага раёна, пачаўся яшчэ ў мінулым стагоддзі.

Вытокі

Упершыню разам браты і сёстры Лукьяновічы выступілі ў 1986 годзе на школьнай вечарыне. Апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, дзеці спявалі мясцовыя песні. Паралельна творчы квінтэт акампаніраваў на музычных інструментах: Ала і Уладзімір ігралі на бубнах, у руках Валерыя звінелі лыжкі, Сяргей расцягваў гармонік; драўлянае «качало», якім карысталіся для разгладжвання тканіны, замяніла Святлане ксілафон. Аўдыторыя тады прыхільна сустрэла дзіцячы дэбют. І калі Святлане Лукьяновіч, цяпер Новік, у той час было трынаццаць гадоў, то Уладзіміру – усяго чатыры.

– За трыццаць сем гадоў творчай біяграфіі ў калектыве адбыліся пэўныя змены. Цяпер наш ансамбль – жаночы. У 2017 годзе ён атрымаў званне «народны». Яго візіткамі зьяўляюцца каляндарныя абрады «Зелянец», «Калядкі», «Шчодрык», «Кліканне буська», «Купалле» і вясельны «Каравайніцы». У скарбонцы калектыву – мясцовыя калядныя, веснавыя, бытавыя, жартоўныя песні. Экспедыцыі па іх збору ладзяцца і цяпер. А гэта значыць, што адкрыцці працягваюцца да сённяшняга часу, – адзначыла кіраўнік народнага сямейнага аўтэнтычнага фальклорнага калектыву Валянціна Лукьяновіч.

яго ўдзельніцы, Святлана (працуе жывёлаводам), Ала (санітаркай) і Валянціна (загадчыцай Леснікоўскага Дома фальклору) нарадзіліся ў Сукачах. Напамінам пра колішнюю вёску зьяўляецца адзнака ў пашпарце родных сясцёр. У 1976 года суседнія населеныя пункты, Сукачы і Леснікі, абъядналі. Яны сталі Леснікамі. Такім чынам, артыстамі Лукьяновічы сталі ўжо ў Лесніках. Спачатку выступалі за родную школу, таксама за калгас «Іскра», Леснікоўскі сельскі клуб. З часам да жаночага трыа далучыліся іх дзеці – Яна Давідовіч (майстар вытворчага навучання) і Крысціна Новік (студэнтка ПалесДУ). Сёння каларытнымі спевамі яны заваёўваюць сэрцы не толькі землякоў-слухачоў, але і замежных гасцей.

Чытаць далей https://zarya.by/

Последние новости

Бацькава булка
2025-08-18 33
Республиканский каравай-фест «Бацькава булка» прошел в Свислочи с размахом!
Перейти >>
Здесь сохраняются традиции и звучат народные песни...
2025-08-14 49
Летние праздники деревень в Дрогичинском районе – душевные встречи и народные традиции!
Перейти >>
Областной пленэр резчиков по дереву проходит в Ивановском районе
2025-08-14 38
В Ивановском районе на базе музейного комплекса им. Н. Орды в деревне Вороцевичи дан старт 21 областному пленэру резчиков монументальной скульптуры «Скрыжаванне лёсаў», посвященному знаменитой личности Наполеону Орде и его близким.
Перейти >>

Поиск новостей