Главная Новости "СТРЫЛКА-2025"

"СТРЫЛКА-2025"

2025-04-21 269

20 сакавіка ў аграгарадку Бездзеж правялі старадаўні ўнікальны абрад "Стрылка", які ўнесены ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Традыцыйна гэты абрад праводзяць у першы дзень праваслаўнай Пасхі.

Пасля заканчэння службы (на мясцовым дыялекце - "нешпар") у царкве Святой Тройцы сельчане і госці збіраюцца на плошчы каля храма. Абрад не пачынаецца, пакуль бацюшка не акрапіць усіх святой вадой. Таксама ён віншуе праваслаўных са святам Пасхі. "Стрылка" выглядае як трохкутны карагод. Першымі дзейства пачынаюць дзяўчынкі (іх называюць "зярняткамі"), якія невялікімі групамі выстройваюцца на трох краях карагода. Потым да іх далучаюцца жанчыны розных узростаў. Узяўшыся за рукі, яны спяваюць старадаўнюю песню "Ой, ляці, ляці, Стрылка". З кожным кругам карагод набірае сілу і становіцца ўсё больш. Гэты абрад вяртае нас у старажытныя часы, дае нам магчымасць дакрануцца да спадчыны нашых продкаў і стаць удзельнікам гэтага вялікага і сакральнага дзейства. "Стрылка" - сімвал завяршэння вялікага посту, старту вясновых палявых работ, пачатку святочных гулянняў і весялосці. Так традыцыя яднае ўсе пакаленні! Пастаянныя госці на свяце Пасхі - папулярныя ў раёне народныя ансамблі. Не менш важным элементам святкавання сталі традыцыйныя пасхальныя гульні і забавы. Моладзь зладзіла спаборніцтвы ў катанні яек, бітве на яйках і іншых народных гульнях, якія дадалі святу асаблівага каларыту і весялосці. Акрамя таго, на плошчы былі разгорнуты гандлёвыя рады, дзе можна было набыць вырабы народных майстроў. "Стрылка" ў Бездзежы – гэта не проста абрад, гэта жывая гісторыя, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне, напаўняючы нашы душы святлом і надзеяй.

Последние новости

Бацькава булка
2025-08-18 24
Республиканский каравай-фест «Бацькава булка» прошел в Свислочи с размахом!
Перейти >>
Здесь сохраняются традиции и звучат народные песни...
2025-08-14 43
Летние праздники деревень в Дрогичинском районе – душевные встречи и народные традиции!
Перейти >>
Областной пленэр резчиков по дереву проходит в Ивановском районе
2025-08-14 32
В Ивановском районе на базе музейного комплекса им. Н. Орды в деревне Вороцевичи дан старт 21 областному пленэру резчиков монументальной скульптуры «Скрыжаванне лёсаў», посвященному знаменитой личности Наполеону Орде и его близким.
Перейти >>

Поиск новостей