Старажытны вясновы абрадавы карагод “Стрылка”, які адбываецца штогод на Заходнім Палессі ў вёсцы Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Абрад “Стрылка” - сімвал заканчэння вялікага посту, старту вясновых палявых работ, і пачатак свята весялосці і гулянняў. Штогод пасля Велікоднага набажэнства ў царкве жанчыны заводзяць карагод. Лічыцца, што ўдзельніцы карагода цэлы год будуць шчаслівыя і здаровыя.