Главная Новости Літаратурны партрэт «Акрылёны, узнёслы, нястомны…»

Літаратурны партрэт «Акрылёны, узнёслы, нястомны…»

2022-04-01 668

30 сакавіка ў рамках Года гістарычнай памяці ў цэнтральнай раённай бібліятэцы для навучэнцаў СШ №1 г. Драгічына быў прадстаўлены літаратурны партрэт «Акрылёны, узнёслы, нястомны…».

На літаратурнай карце дзясяткі вядомых імёнаў пісьменнікаў і паэтаў, жыццё і творчасць якіх цесна звязана з Драгічыншчынай. Гэта – Анатоль Крэйдзіч, Мікола Трафімчук, Мікола Сянкевіч, Анатоль Дзенісейка, Мікола Федзюковіч і многія іншыя. А наша сустрэча была прысвечана юбілейнай даце: 75-годдзю з дня нараджэння пісьменніка, нашага земляка – Мікалая Панасюка. Падчас мерапрыемства вядучыя пазнаёмілі дзяцей з біяграфіяй і творчасцю Мікалая Васільевіча. Навучэнцы даведаліся, што ёсць на Палессі маленькая кропка на карце Беларусі – вёска Галоўчыцы і менавіта тут, на хутары непадалёк ад вёскі, у сялянскай сям’і, нарадзіўся Мікалай Панасюк.

У большасці сваёй людзі, вырастаючы, пакідаюць паэзію ў сваіх маладых гадах, ва ўспамінах. Мікалай Панасюк не пакінуў. Ён і сёння з юнацкім максімалізмам захапляецца маляўнічасцю роднай прыроды і гераічнымі альбо проста прыгожымі ўчынкамі тых, хто побач, і прымае блізка да сэрца чалавечыя пакуты. Калі ж паглядзець у творчую скарбонку Мікалая Васільевіча, то можна здзівіцца. Колькі ж кніг рознага жанру за сваё пісьменніцкае жыццё выдаў гэты адораны прыродай пісьменнік мастацкага слова. Цэлая стос паэзіі, нарысаў, дакументалістыкі, публіцыстыкі. Цікава, што паэтычны зборнік «Крык немаўляці» перавыдаваўся цэлых дзевяць разоў. А колькі ж яшчэ твораў рознага жанру раскідана па шматлікіх перыядычных выданнях саюзнага, рэспубліканскага, абласнога ўзроўню, па калектыўных зборніках!

Последние новости

В праздник деревни Сороцни
2026-10-12 50
11 октября прошел праздник деревни д.Сороцни
Перейти >>
День работников культуры
2026-10-12 48
9 октября в Дрогичинском городском Доме культуры состоялся праздничный концерт, посвященный Дню работников культуры.
Перейти >>
День учителя - 2026!
2026-10-05 69
2 октября прошел праздничный концерт, посвященный ДНЮ УЧИТЕЛЯ
Перейти >>

Поиск новостей