Главная Народное творчество Этнаграфічныя пакоі і куткі Этнаграфічны пакой “Сцежкамі продкаў” Брашэвіцскага СДК

Этнаграфічны пакой “Сцежкамі продкаў” Брашэвіцскага СДК

На базе Брашэвіцкага СДК у сакавіку 2020 года сіламі спецыялістаў установы культуры быў створаны пакой этнаграфіі. Мэта стварэння пакоя: захаваць для маладога пакалення і пакінуць у памяці жыццё нашых продкаў, іх побыт і нацыянальную культуру, выхоўваць у падрастаючага пакалення беражлівыя адносіны да нашай спадчыны.

У экспазіцыі пакоя ёсць старадаўнія карціны, вышытыя крыжыкам, а таксама намаляваныя фарбамі, настольныя абрусы мінулага стагоддзя, вялікія і маленькія кошыкі, падзорнікі вышытыя роўняддзю, ільняныя выбітыя шторы, падсвечнік, дошка для бялізны, збанкі, ручнікі і многае іншае. Пошукавай дзейнасцю займаліся загадчыца ДК Казлоўская Т. В. і культарганізатар Саковіч Т. Н. На сённяшні час у пакоі знаходзіцца каля 40 экспанатаў, але праца па іх зборы вядзецца і пакой этнаграфіі будзе і далей папаўняцца экспанатамі.

Последняя новость

"Мисс Малютка - 2024"!
2024-04-26 53
В стенах городского Дома культуры в очередной раз прошел конкурс "Мисс Малютка - 2024"!
Перейти >>

Поиск новостей