Главная Народное творчество Этнаграфічныя пакоі і куткі Этнаграфічны пакой “Скарбніца нашых продкаў” Радастаўскага СДК

Этнаграфічны пакой “Скарбніца нашых продкаў” Радастаўскага СДК

Імкненне да прыгажосці заўсёды было ўласціва кожнаму чалавеку, а стварэнне па законах прыгажосці выраб нашых продкаў не пакідаюць абыякавых нікога. Знаёмства з імі выклікае пачуццё гонару за свой народ, які ў нялёгкіх умовах стварыў свой побыт, культуру, традыцыі, мову. Узнікае неабходнасць захавання і беражлівых адносіны да нашай спадчыны. Таму было вырашана стварыць невялікі этнаграфічны куток, з мэтай выкарыстання прадметаў даўніны на мерапрыемствах этнакультурнай накіраванасці маладому пакаленню, гэта значыць дадзены куток наглядна дэманструе старадаўнія прадметы.

Экспанаты нашага кутка своеасаблівыя, яны адлюстроўваюць жыццё нашага народа, яго працу, радасці і нягоды.

З народных промыслаў прадстаўлены ткацтва, народная вышыўка, пляценне, вязанне, пляценне з лазы. А таксама розныя прыстасаванні для ткацтва: калаўроты, чоўны, верацяна.

У экспазіцыю ўваходзяць ручнікі, сурвэткі, карціны, элементы касцюма нашай мясцовасці, лапці, гліняныя збаны, гаршкі. Усе гэтыя вырабы сабраны работнікамі культуры і бібліятэкі. У цяперашні час у экспазіцыі знаходзяцца 26 экспанатаў, сабраныя ў в. Сварынь і аг. Радастава. Далей плануецца працягнуць працу па пашырэнню фонду этнаграфічнага кутка.

Последняя новость

"Мисс Малютка - 2024"!
2024-04-26 53
В стенах городского Дома культуры в очередной раз прошел конкурс "Мисс Малютка - 2024"!
Перейти >>

Поиск новостей