Этнаграфічны куток Дзеткавіцкага СДК

Спадчынай любога народа з`яўляецца тое, што перадаецца з пакалення ў пакаленне – традыцыі, звычаі, побыт, культура і мова. Усё тое, што нас акружае, перадалося нам ад нашых продкаў, хоць з цягам часу многае губляецца, сыходзіць і знікае. Узнікае неабходнасць захавання і беражлівых адносін да нашай спадчыны. Таму, пры Дзеткавічскім СДК быў створаны невялікі этнаграфічны куток, як форма зносін падрастаючага пакалення з нацыянальнай беларускай культурай. У стварэнні этнаграфічнага кутка дапамаглі мясцовыя жыхары, якія папоўнілі куток экспанатамі асабістых работ і вырабаў сваіх бацькоў і дзядоў.

>
Для далейшага развіцця этнаграфічнага кутка пастаўлены наступныя мэты і задачы:
Мэта: максімальнае захаванне прадметаў, выяўлення іх гісторыка-культурнай, навуковай, эстэтычнай, адукацыйна-выхаваўчай каштоўнасці як з`ява культурна-духоўнай спадчыны нашых продкаў.
Задачы: Пошук, збор матэрыялу па дадзенай тэме; вывучэнне асаблівасцяў культуры і побыту, традыцый і звычаяў свайго
народа, гутарка з уладальнікамі старадаўніх рэчаў;

>
Актуальнасць праблемы: чалавек фарміруецца на аснове абуджэння цікавасці, узаемнай павагі і любові да гісторыі сваёй сям`і, малой радзімы і яе гісторыі, мовы, культуры, побыту,што павінна быць галоўным для падрастаючага пакалення.

>
Этнаграфічны куток як сацыякультурны інстытут, прызначаны для захавання, вывучэння і трансляцыі гісторыка-культурнай спадчыны, адлюстроўвае найважнейшыя культурныя і этнічныя працэсы. Ён валодае дакументальнай, культурнай і інфарматыўнай каштоўнасцю, з`яўляецца формай зносін з нацыянальнай культурай.

>
Гістарычны матэрыял з`яўляецца важным сродкам папаўнення інтэлектуальнага багажу ведаў, спрыяе выхаванню паважлівага стаўлення да мінулага сваёй краіны.
Другие материалы категории "Этнаграфічныя пакоі і куткі"