Інтэлектуальная гульня "Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова…"
2022-02-18
436
17 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы для вучняў 11 класа СШ №1 г. Драгічына прайшла інтэлектуальная гульня "Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова…".

Гульня была накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. Удзел у гульні прынялі 4 каманды вучняў.

Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Заданні датычыліся мовы, літаратуры, этнаграфіі. Пытанні былі дастаткова складанымі, але каманды працавалі дружна і зладжана. Навучэнцы дэманстравалі выдатныя веды роднай мовы.

Па выніках гульні трэцяе месца заняла каманда «Жоўтыя», другое – каманда «Сінія». Пераможцамі гульні сталі каманды «Чырвоныя» і «Зялёныя», якія набралі аднолькавую колькасць балаў.