21 сакавіка ў Дзяржаўнай ўстанове культуры «Драгічынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» прайшла краязнаўчая канферэнцыя «Клімчук Фёдар Данілавіч — гонар роднага краю», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння вучонага-лінгвіста.
Краязнаўчую канферэнцыю адкрыла Праневіч І.П., загадчык аддзела культуры Драгічынскага райвыканкама. У рамках сустрэчы выступілі калегі, сябры і блізкія людзі Фёдара Клімчука. Мерапрыемства завяршылася тэатралізаваным паказам вясельнага абраду вёскі Сіманавічы Драгічынскага раёна.