Главная Новости Свята вёскі Леснікі

Свята вёскі Леснікі

2020-09-11 809

15 жніўня 2020 г. вёска Леснікі сустракала сваіх землякоў на свяце «Тут карані, адсюль вытокі…»

15 жніўня 2020г. вёска Леснікі сустракала сваіх землякоў на свяце «Тут карані, адсюль вытокі…».

Ужо добрай традыцыя стала кожны год ў жніўні ў вёсцы збірацца на свята землякоў.

Для кожнага з нас самы дарагі і любімы той куточак на зямлі, дзе нарадзіўся і вырас, дзе ад людзей набіраўся жыццёвай мудрасці, працоўнай сталасці, сэрцам адчуў хараство і сілу роднай зямлі.

Кожны з нас з хваляваннем прыязджае на сваю малую радзіму, каб успомніць былое, памарыць пра будучыню, сустрэцца з роднымі і блізкімі.

Галоўнае багацце вёскі – гэта людзі.

На свяце землякоў ушаноўвалі самага старэйшага жыхара вёскі і самага малодшага. Віншавалі  сямейную пару,  якая 45  гадоў ідзе поруч – у горы і ў радасці. Віншаванні прымалі і юбіляры, якія адзначылі свой юбілей у гэтым годзе.

Музычнае віншаванне жыхары вёскі і госці прымалі ад  народнага  ансамбля народнай музыкі «Папінскія музыкі» Папінскага СДК.

Арганізатары свята:
Немяржанскі сельвыканкам - старшыня Максім Рыгоравіч Грыцук і Леснікоўскі Дом сацыяльных паслуг - загадчык Валянціна Мікалаеўна Лук’яновіч.
Спонсары  свята: Адкрытае Акцыянернае Таварыства «Аляксеевічы-Агра» – кіраўнік  Пачко Сяргей Мікалаевіч;
Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Драгічынскага райвыканкама – начальнік  Праневіч Іна Пракопаўна;
Выхадцы-землякі – сям’я Жарко  і  Іван Мікалаевіч Каленік.

Последние новости

ИДЁТ НАБОР!
2024-05-18 3
ГУО "Дрогичинская детская школа искусств" объявляет набор учащихся в подготовительную группу!
Перейти >>
НОЧЬ МУЗЕЕВ
2024-05-17 8
МЕЖДУНАРОДНАЯ АКЦИЯ
Перейти >>
50 вопросов взрослому!
2024-05-15 41
В Дрогичинской центральной районной библиотеки 10 мая состоялась встреча-интервью «50 вопросов взрослому», в рамках которой Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь 7 и 8 созыва по Днепро-Бугскому избирательному округу Светлана Владимировна Бартош ответила на вопросы учащихся города.
Перейти >>

Поиск новостей