Узорны цымбальны аркестр «Вязанка»

Год стварэння: 1989

Год прысваення звання “ўзорны”: 2005

Кіраўнік: Качаноўская Алена Паўлаўна
Тэлефон: 3-04-34, 8 029 793 47 10

Заснаванне калектыву пачыналася з ансамбля цымбалістаў, які быў створаны ў 1988 годзе. Удзельнікамі гэтага калектыву сталі вучні і настаўнікі школы. Першым кіраўніком была Падлужная Іна Канстанцінаўна.

У 2004 годзе калектыў стаў удзельнікам Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячых харавых, аркестравых калектываў і быў адзначаны дыпломам. У 2005 годзе калектыву, кіраўніком якога на той час была Квашэвіч Вялянціна Васільеўна, было прысвоена ганаровае найменне «ўзорны».

З 2006 года калектывам кіруе Качаноўская Алена Паўлаўна. Адметным вынікам работы з’яўляюцца выступленні аркестра на розных конкурсах і фестывалях. У 2014 годзе ў г.Брэсце аркестр прымаў удзел у фестывале традыцыйнай нацыянальнай культуры «Берасцейскі музычны кірмаш», дзе быў адзначаны Падзякай. У 2016 годзе ўдзельнічаў у канцэрце Брэсцкага рэгіёна АБЦ «А я іграю на цымбалах» (г.Брэст) у рамках II адкрытага Форуму цымбалістаў «Сярэбраны звон цымбалаў» і быў адзначаны Падзякай. У 2016 і 2019 гг. удзельнічаў у Міжрэгіянальным свяце-конкурсе «Музычны калейдаскоп» (г.Пружаны), дзе двойчы атрымаў Дыплом III ступені. У 2018- у Абласным конкурсе творчых калектываў «Аркестравы калейдаскоп» (г.Брэст), Дыплом III ступені.

У маі 2020 года аркестр пацвердзіў званне «ўзорны» і адзначыў 15-годдзе з дня заснавання.

Последняя новость

ИДЁТ НАБОР!
2024-05-18 7
ГУО "Дрогичинская детская школа искусств" объявляет набор учащихся в подготовительную группу!
Перейти >>

Поиск новостей